Набліжаецца юбілей Беларускага Народнага Фронту. 20 год таму мужныя людзі стварылі рух, які прывёў Беларусь да Незалежнасьці. БНФ і сёньня пасьлядоўна бароніць інтарэсы беларускага народа. Каб годна адзначыць юбілей, просім ахвяраваць у аргкамітэт сьвяткаваньня фота‑, відэаматэрыялы, а таксама рэчы, зьвязаныя зь гісторыяй БНФ.

Сабраныя матэрыялы маюць быць ужытыя у стварэньні выставы пра гісторыю БНФ, вытворчасьці відэароліка, а таксама ў аздабленьні сьвяточнай друкаванай прадукцыі.

У прыватнасьці, шукаем

фота – і відэаматэрыял з масавых акцыяў 1989‑1991гг, Аргкамітэту 1988, Зьездаў 1989 і 1991 гг, фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, выбарчай кампаніі 1994 г, альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары 1999 г, акцыяў і кампаніяў 1988 – 2008

здымкі і іншыя матэрыялы пра заснавальнікаў БНФ (Бяляцкі, Вячорка, Гуркоў, Дубавец, Івашкевіч В., Івашкевіч Я., Лойка, Сокалаў, Суша, Купава, Марачкін, Арлоў, Барадулін, Белавусаў, Варава, Гілевіч, Грыцкевіч, Дзьмітрук, Дракахруст, Конан, Мальдзіс, Масьлюк, Пазьняк, Садоўскі, Сьвістуновіч, Тарасаў, Трусаў, Тумаш, Чарняўскі, Шунейка, Якавенка)

узоры улётак, газэт і іншай прадукцыі, выпушчанай сябрамі ці прыхільнікамі БНФ

Ласкава просім дасылаць матэрыялы на электронны адрас Аргкамітэту па адзначэньні юбілею [email protected], а таксама на адрас Сядзібы Партыі БНФ – 220005, Менск, пр. Машэрава, 8.

Матэрыялы вы можаце таксама пакінуць у сакратароў сядзібы БНФ з панядзелка па пятніцу з 10:00 па 20:00, падпісаўшы «У аргкамітэт 20‑годзьдзя БНФ»

З павагай,

Аргкамітэт па адзначэньні 20‑годзьдзя Беларускага Народнага Фронту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0