Раскрыта справа падпалу венгерскіх культурніцкіх устаноў ва Украіне, пра які нядаўна пісала «Наша Ніва». Выявілася, што падпальшчыкамі былі грамадзяне Польшчы з прарасійскага праварадыкальнага таварыства «Фаланга», што ўехалі ва Украіну з тэрыторыі Славакіі.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала палякаў, якія падазраюцца ў падпале будынка абласнога офіса арганізацыі закарпацкіх венграў КМКС.

Польская спецслужба затрымала трох чалавек у сувязі са спробай падпалу Саюза венграў у пачатку лютага.

Затрыманне адбылося 21 і 22 лютага ў супрацоўніцтве з украінскім бокам.

У дачыненні да двух падазраваных было прынята рашэнне аб трохмесяцовым арышце, а за трэцім затрыманым ўстаноўлена паліцэйскае назіранне.

Раней паведамлялася, што 4 лютага падпал спрабавалі здзейсніць двое асоб: Адрыян Марглеўскі ў і Томаш Рафал Шымкавяк. Польскія СМІ таксама прыводзяць імя трэцяга затрыманага польскай спецслужбай — Міхал П.

Нагадаем, 4 лютага зламыснікі кінулі бутэльку з запальнай сумессю ў акно будынка Саюза венграў.

Пазней кіраўнік Закарпацкай абласной дзяржадміністрацыі Генадзь Маскаль заявіў, што спробу падпалу здзейснілі двое грамадзян Польшчы, сябры праварадыкальнай арганізацыі «Фаланга».

«Фаланга» актыўна падтрымлівае палітыку Уладзіміра Пуціна, а яе сябры ўдзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце на баку так званых «ДНР» і «ЛНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?