Фота: Мінскае гарадское УМНС

Фота: Мінскае гарадское УМНС

Супрацоўнікі МНС знайшлі ў шафе задымленай кватэры трох дзяцей, паведамляе Мінскае гарадское УМНС.

У суботу, 3 сакавіка, на нумар «101» паступіла паведамленне аб задымленні з кватэры на вуліцы Казіміраўскай у Мінску. Кватэру, у якой паводле паведамлення быў дым, адкрыў гаспадар.

На кухні была абгарэлая канапа. Са слоў гаспадара кватэры і яго жонкі, яны справіліся з узгараннем сваімі сіламі, але ў момант прыбыцця выратавальнікаў паралон яшчэ трохі тлеў. Памяшканне знаходзілася ў антысанітарным стане.

Ратавальнікі канчаткова ліквідавалі загаранне, аднак у ходзе абследавання кватэры заўважылі дзіцячыя рэчы. Па словах гаспадароў, у іх чацвёра дзяцей, і ўсе яны былі ў бабулі.

Супрацоўнікі МНС, пачуўшы шум у дзіцячым пакоі, у замкнёнай шафе знайшлі траіх маленькіх дзяцей: хлопчыкаў 2008 і 2015, а таксама дзяўчынку 2012 гадоў нараджэння. Яны сядзелі напалоханыя і былі ў ніжняй бялізне. Дзяцей дасталі, супакоілі, накрылі коўдрай. Да месца па выкліку прыбылі медыкі, яны далі заключэнне, што стан дзяцей здавальняючы.

Са слоў малых, у шафу іх пасадзіла маці, сказала ціха сядзець і не варушыцца.

Супрацоўнікі міліцыі цяпер высвятляюць, чаму дарослыя паставілі жыццё дзяцей пад пагрозу. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0