Фота: Ютуб Мінабароны Расіі

У Расіі завяршыліся выпрабаванні малагабарытнай ядзернай энергетычнай устаноўкі, якая не мае аналагаў у свеце, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу. Вядома, што новае вынаходніцтва прызначана для ўстаноўкі на крылатых ракетах і падводных беспілотных апаратах.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім пасланні да Федэральнага сходу паведаміў пра найноўшую распрацоўку. На відэа з адзнакі 04:01.

Ключавым параметрам новай ракеты з'яўляецца яе неабмежаваная дальнасць палёту. Вайскова-дыпламатычная крыніца пацвердзіла, што гэтая інфармацыя з'яўляецца праўдзівай і такімі тэхналогіямі валодае толькі Расія.

Таксама крыніца выдання дадала, што раней у Маскве арганізавалі «ўцечку інфармацыі» пра распрацоўку расійскімі інжынерамі унікальных установак неабмежаванага радыусу дальнасці. Гэта было неабходна для «сігналу» заходнім краінам. Мэтай арганізаванай ўцечкі было падахвочванне заходніх партнёраў да абмеркавання ўмоў глабальнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0