Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і ў справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама разаслала лісты ва ўсе раённыя музеі з рэкамэндацыяй правесці творчыя мерапрыемствы да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка, піша «Радыё Свабода».

Тое, што такія лісты з ідэалагічнага аддзелу атрыманыя, Свабодзе пацвердзілі адразу ў некалькіх музеях. Дырэктарка Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея Ала Суята сказала, што яны ня могуць зрабіць канкрэтную экспазыцыю да 25 сакавіка, паколькі не маюць для гэтага адпаведных экспанатаў.

«Але лекцыю пра гісторыю БНР з мультымедыйнымі матэрыяламі 25 сакавіка мы збіраемся правесці», — запэўніла дырэктарка музею.

У Наваградзкім гісторыка-краязнаўчым музеі 25 сакавіка сумесна з мясцовай суполкай ТБМ збіраюцца зладзіць літаратурную вечарыну, прысвечаную 100-годдзю БНР.

«Плануем, што, акрамя гістарычнай лекцыі, у нас будуць гучаць вершы, прысвечаныя БНР, а таксама песні», — сказала Свабодзе старшая навуковая супрацоўніца музею Галіна Кавальчук.

У Ашмянскім музэі дырэктарка Настасся Навіцкая патлумачыла, што ліст з аблвыканкама наконт святкаваньня 25 сакавіка яны атрымалі, але ў межах гадавога плана раённая бібліятэка ўжо падрыхтавала выставу кніг: «Беларуская Народная Рэспубліка ў кантэксце гісторыі беларускай дзяржаўнасці».

У Лідзкім гісторыка-мастацкім музэі імпрэзы да 25 сакавіка ладзяць сумесна з сябрамі ТБМ. Станіслаў Суднік, сябра Таварыства беларускай мовы, сказаў Свабодзе, што першапачаткова грамадзкія актывісты планавалі адзначыць у Лідзе 100-годдзе БНР 22 сакавіка, каб 25-га наведаць свята ў Мінску.

«Калі я пайшоў да мясцовых уладаў з просьбай даць для гэтага памяшканне, то мне адказалі, што 100-годзьдзе БНР у Лідзе будзе адзначацца 25 сакавіка і праводзяць яго мясцовыя органы ўлады. Я, зразумела, быў прыемна зьдзіўлены, бо сказалі, што нават і сымболіка БНР будзе прысутнічаць», — распавядае Суднік.

Святочныя падзеі да 100-годдзя БНР рыхтуюцца і ў Гродне. Ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі апазыцыйных партый, улады абяцалі ім спрыяць падрыхтоўцы ўрачыстых імпрэзаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?