Забег у мінулым годзе. Фота Ірыны Арахоўскай
8 сакавіка ў цэнтры Мінска адбудзецца «Жаночы забег».
У сувязі з гэтым часова будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту з 8.00 да 15.00 па пр. Незалежнасці на ўчастку ад вул. Бабруйскай, вул. Маскоўскай да вул. Свярдлова, з 11.30 да 13.00 па пр. Незалежнасці на ўчастку ад вул. Свярдлова да вул. Казлова.
Улічваючы дадзеную інфармацыю, сталічная ДАІ рэкамендуе выбіраць аб'язныя маршруты руху.