Папа Францішак наведае краіны Балтыі з 22 па 25 верасня 2018 года. Распачне сваё падарожжа Пантыфік з Літвы.

Як стала вядома Catholic.by, 22 і 23 верасня ён наведае Вільню і Каўнас. Дзяржаўны візіт пачнецца ў Вільні 22 верасня сустрэчай з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

Пасля гэтага кіраўнікі Літвы і Ватыкана на плошчы С.Даўкантаса вітаюць жыхароў краіны, найвышэйшае кіраўніцтва, дыпламатаў, прадстаўнікоў акадэмічнай і грамадзянскай супольнасці. Папа Рымскі наведае касцёл Вострай Брамы, а таксама Музей генацыду. 23 верасня ён адслужыць імшу ў Каўнасе.

У другой частцы візіту Пантыфік наведае Рыгу і Аглону, а таксама Талін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0