Дзмітрый Валькоў і Максім Іваноў, якія апынуліся пад завалам шахты на «Беларуськаліі», загінулі. Пра гэта першым паведаміла салігорскае выданне autorun.by. Інфармацыя таксама была агучана ў эфіры Першага канала.

На 3 рудаўпраўленні прыпыненыя працы па разборцы завалу пад які, у выніку раптоўнага выкіду солі і газу, патрапілі двое рабочых падземнага горнага ўчастка №10. Месцазнаходжанне машыніста горных выемачных машын Максіма Іванова і горнарабочага вычышчальнага забою Дзмітрыя Валькова ўстаноўлена, шахцёры загінулі. З-пад завалу вызвалены самаходны вагон за якім былі знойдзены целы шахцёраў.

Расчыстка вялася ручным і механізаваным спосабамі: спачатку ў завале рыдлёўкамі праходзіла траншэя, затым да зачысткі падключаўся каўшовы пагрузчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0