Сі Цзіньпін (злева) з Уладзімірам Пуціным. Фота kremlin.ru.

Сі Цзіньпін (злева) з Уладзімірам Пуціным. Фота kremlin.ru.

Дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў адобрылі папраўкі ў Канстытуцыю.

У канстытуцыю ўнесеныя ідэі Сі Цзіньпіна пра новую эпоху развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

З канстытуцыі выключаны абмежаванні паўнамоцтваў да двух тэрмінаў запар на знаходжанне на пасадзе старшыні КНР і яго намесніка.

Супраць рашэння прагаласавалі два дэпутаты, трое ўстрымаліся, амаль 3 тысячы ўхвалілі гэтую ініцыятыву. Цяпер старшыня КНР Сі Цзіньпін можа быць пераабраны на трэці тэрмін у 2023 годзе.

Ён заняў пасаду старшыні КНР у 2013 годзе, а за год да гэтага стаў генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая.

Дзеючая канстытуцыя КНР прынятая ў 1982 годзе. Папраўкі ў асноўны закон ўносіліся ў 1988, 1993, 1999 і 2004 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0