Беспілотны аўтамабіль Google. Фота мае ілюстрацыйны характар. Handout/Reuters.
«Адзін з нашых рэзідэнтаў будзе займацца выпрабаваннем беспілотных аўтамабіляў на электрычнай цязе. Яны паставілі ўжо ў Беларусь два такія аўтамабілі. Цяпер мы актыўна прапрацоўваем пытанне з тым, каб пачаць выпрабаванні, напрацоўваем базу для руху гэтага праекта наперад, таму што ён сапраўды вельмі цікавы», — адзначыў Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Як паведамлялася, дамова з «Інтэлектуальным абсталяваннем» прадугледжвае, што інвестар на працягу 2018-2020 гадоў пабудуе навукова-даследчы цэнтр агульнай плошчай больш як 30 тысяч м2. Аб'ём інвестыцый складзе каля $5 мільёнаў.





