Герой новага выпуску кулінарнага шоу тэлеканала «Белсат» — 12-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе і вакаліст гурта Brutto Віталь Гуркоў.

Нягледзячы на тое, што супернікаў па рынгу Віталь «мочыць» рэгулярна, сугучная страва «мачанка» з дзяцінства выклікала ў яго агіду. У тэрапеўтычным шоу «Я не буду гэта есці!» вылечваюць кулінарныя траўмы вядомых беларусаў. Шэф-кухары Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі зробяць аўтарскія рымейкі гэтай культавай для беларускай кухні стравы. Ці спадабаюцца яны Віталю? Глядзіце самі!

У папярэдніх серыях Вользе і Аляксандру ўдалося накарміць Арцёма з групы «Naviband» бульбяной бабкай. А вядомага дызайнера Уладзіміра Цэслера - здзівіць тым, што сёмгу можна не толькі пасмажыць на патэльні, пасыпаўшы соллю і перцам.

У гэтым выпуску «Я не буду гэта есці!» Вы даведаецеся, чаму ў дзяцінстве Віталя Гуркова блыталі з дзяўчынкай і што ён есць на сняданак, а таксама пабываеце з ім на трэніроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0