Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт не выключыў, што Расія адмовіцца ад увядзення абмежаванняў на пастаўкі малочных прадуктаў з Беларусі ў выпадку пазітыўных вынікаў работы расійскай інспекцыі, паведамляе ТАСС.

«Мы з імі зараз узгоднім механізм правядзення інспекцый, гэтым займаецца мой намеснік. І цалкам верагодна, што і не будзем закрываць [увоз малочных прадуктаў]. Таму што калі з наступнага тыдня паедзем на інспектаванне таго, што выклікае ў нас падазрэнне, мы знойдзем агульную мову. Мы ў працэсе», — сказаў Данкверт.

Раней Рассельгаснагляд перанёс увядзенне абмежаванняў на пастаўкі малочных прадуктаў з Беларусі з 6 на 15 сакавіка. Гэта ўжо другі перанос тэрмінаў увядзення забароны на пастаўкі беларускіх малочных прадуктаў. Да гэтага яны пераносіліся з 26 лютага на 6 сакавіка «па тэхнічных прычынах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0