Пра тое, як ён даслаў тэлеграму Брэжневу, пратэстуючы супраць увядзення савецкіх войск у Чэхаславакію, Алег Табакоў распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі ў 2011 г
У 1968 г. Табакоў іграў у «Рэвізоры» ў Празе. За паўгода былі дадзеныя 24 спектаклі. Адзін акцёр быў рускі, а ўсе астатнія — чэхі. З многімі ён пасябраваў.
«Потым ляжаў у Боткінскай бальніцы, у мяне былі праблемы з сэрцам, — распавёў Табакоў. — Мае сябры з Прагі не змаглі да мяне датэлефанавацца, і яны далі телеграму — маўляў, ратуй, твае танкі тут. Жонка прынесла мне гэтую тэлеграму ў бальніцу. Я спачатку з маладушнасці прамаўчаў … А потым яны даслалі назад нейкія падарункі мае, якія я ім дарыў. Тады ўжо я не змог маўчаць.
Вы ведаеце, не я адзін пасылаў тэлеграмы. Андрэй Вазнясенскі, іншыя людзі. Абярнулася гэта дзіўным чынам. Праз нейкі час, калі давалі ўзнагароды да 50-годдзя савецкай улады, то і Андрэй, і я, і іншыя атрымалі ўзнагароды. Мне далі Знак пашаны. Так ужо рабілі ў Расійскай Імперыі і раней, калі самым гарластым і непаслухмяным давалі ўзнагароды. А логіка выбудоўвалася такая — хто, чаго, супраць чаго пратэстуе? Ён у нас ўзнагароджваецца, апякуецца…
Бі-бі-сі: А страшна было, калі адпраўлялі тэлеграму?
— У мяне дзяцей двое было, за іх было страшна…





