13 сакавіка ў студыі АНТ адбыўся запіс перадачы «Наша жыццё», прысвечанай тэме 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Сама праграма выйдзе ў эфір 19 сакавіка а 21:10.

У перадачы ўзялі ўдзел дастаткова розныя па сваіх поглядах людзі. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначае, што большасць удзельнікаў пагадзілася, што «БНР — гэта беларускі праект».

Ён расказаў, што першым слова ўзяў гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які і задаў тон перадачы. Менавіта Марзалюк сказаў, што БНР была беларускім праектам.

«Фактычна адзіным, хто займаў процілеглую пазіцыю, быў Аляксей Дзерман, яшчэ крыху паспрачаліся з Алегам Гайдукевічам», — адзначае Кастусёў.

У перадачы ўзялі ўдзел таксама дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч, гісторык Алег Трусаў, прадстаўнік «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?