1. Вызначаны генеральны партнёр 25 сакавіка — Свята Незалежнасці — Мінск, плошча ля Тэатра оперы. Ім стала беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН! Дзякуй Алесь Ліпай за падтрымку!

2. Праз Talaka.by - Кропка збору неабыякавых людзей праект па годнаму адзначэнню 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі агулам ужо падтрымала 800 чалавек. А сума дасягнула 29 780 рублёў.

Падтрымаць праект, і такім чынам набыць сімвалічны квіток на «Свята Незалежнасці» 25 сакавіка і запрашэнне на ўрачысты прыём 24 сакавіка, можна тут.

3. Акрамя генеральнага спонсара ў Свята з'явілася некалькі афіцыйных спонсараў. Гэта Цесляры, Quvalda — гульнявая прастора і квэст Нарнія, Свае.бел: беларускамоўныя бізнэсы і паслугі і Мой модны кут.

Для ўсіх астатніх камерцыйных кампаній засталося толькі дзень на тое, каб далучыцца да спонсараў імпрэзы і вашыя лагатыпы з'явіліся на ўсёй візуальнай прадукцыі Свята. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы тут.

4. 13 сакавіка (аўторак) а 11.00 у парку Янкі Купалы ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар братоў Луцкевічаў.

5. З 15 сакавіка да 7 траўня дзейнічае выстава «1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава» ў Нацыянальным гістарычны музей Белаусі (вул. Карла Маркса, 12).

6. Па выніках сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі ГУУС і Мінгарвыканкама: бел-чырвона-белыя сцягі і сімволіку з гербам «Пагоня» ў межах святкавання 25 сакавіка выкарыстоўваць можна без усялякіх абмежаванняў. Нам паабяцалі, што ніякіх наступстваў для людзей не будзе.

7. 25 сакавіка Свята на пляцоўцы ля Опернага тэатра пачнецца а 13.00. Падрабязная праграма, афіша, план тэрыторыі і размяшчэнне розных актыўнасцяў БНР 100 — Агульнанацыянальная Кампанія апублікуе ў сераду (ці чацвер) на гэтым тыдні!

8. З'явілася прома-прадукцыя: плакаты, налепкі, паштоўкі, значкі. Узяць гэтую прадукцыю для сябе ды сяброў ужо можна ў Арт Сядзіба і symbal.by штодзённа з 10.00 да 20.00 на праспекце Машэрава, 18. У бліжэйшыя дні на www.bnr100.by з'явіцца спіс кропак распаўсюду гэтай прадукцыі па Беларусі.

Калі вы хочаце стаць адной з такіх кропак, то трэба альбо запошніць гэтую форму: https://goo.gl/pHtV3n, альбо даслаць запыт на [email protected], альбо дамовіцца з Алесем Сьнегам прыватна.

9. 20 сакавіка ў культурным цэнтры «КОРПУС» адбудзецца Спеўны сход — Беларускія песні і гімны да 100-годдзя БНР (пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны), які стане рэпетыцыяй вялікага Спеўнага сходу, які правядзе Сяргей Доўгушаў 25 сакавіка на «Свяце Незалежнасці».

Вучым усе «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа», «Пагоню», каб 25-га сакавіка спяваць разам.

Плануюцца на сцэне і вакол яе вялікія экраны, дзе будзе транслявацца канцэрт і выводзіцца ў часе Спеўнага сходу словы беларускіх нацыянальных гімнаў, каб сапраўды ўсе спявалі разам.

10. Нагадваю, што ў фэйсбуку з'явіліся рамкі #БНР100, якімі вы можаце ўпрыгожыць вашыя аватаркі. Трэба перайсці па спасылцы і праз пошук па слову «Belarus» выбраць рамку: https://www.facebook.com/profilepicframes

Поўны і актуальны спіс мерапрыемстваў сакавіка, прымеркаваных да 100-годдзя БНР, можна знайсці тут: https://symbal.by/prahrama-bnr-100/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?