За атрыманне хабараў у Барысаве судзяць падпалкоўніка з вучэбнага цэнтра ў Печах. Мужчыну пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, піша Tut.by

Фігурантам па справе праходзіць падпалкоўнік К., якога абвінавачваюць па ч. 1, 2 арт. 430 КК (Атрыманне хабару, паўторна). Пра гэта tut.by паведаміў вядучы спецыяліст суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела.

Паводле санкцыі артыкула, мужчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Да затрымання ён быў начальнікам фізпадрыхтоўкі і спорту ў 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры.

«Абвінавачваецца ў тым, што пры правядзенні праверак фізпадрыхтоўкі патрабаваў асабіста або праз іншых асоб набываць для сябе спіртное і прадукты харчавання. Іх потым прымаў за ўтойванне сапраўднага становішча спраў аб стане фізпадрыхтоўкі і выстаўленне станоўчых ацэнак», — удакладніла прадстаўнік Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Працэс ідзе паралельна з тым, як у Барысаве за хабар, перавышэнне паўнамоцтваў і абразы салдат судзяць прапаршчыка з Печаў. Дзве справы паступілі ў суд амаль у адзін час, але ў СМІ пра іх раней не паведамлялася.

Чарговае паседжанне па справе пройдзе 14 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0