Дар'я Домрачава заняла 2-е месца на этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене. Яна саступіла 8,9 секунды Анастасіі Кузьміной са Славакіі (вынік 21 хвіліны 31,8 секунды).

Домрачава ні разу не прамахнулася на двух агнявых рубяжах, у Кузьміной адзін промах.

У Юліі Джымы (Украіна) — трэцяе месца (+29,2)

Надзея Скардзіна заняла 24-е месца (+1,28,5)

17 сакавіка пройдзе жаночая эстафета, а 18-га — гонка пераследу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0