Баранавіцкія ўлады дазволілі на 25 сакавіка мітынг і святочны канцэрт у парку ў цэнтры горада. Але гарвыканкам не адмовіўся ад аплаты камунальных службаў, медыкаў і міліцыі, таму правядзенне свята пад пытаннем праз адсутнасць сродкаў у арганізатараў.

«6 сакавіка ў Баранавічах я ад імя грамадскага аб’яднання «Рух «За свабоду» падаў у выканкам заяву аб правядзенні масавага мерапрыемства — мітынгу і канцэрту, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БНР», — распавёў сайту руху брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.

Па ягоных словах, у праграме свята таксама будуць выступы гісторыка, паэтаў, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў, фотазона, гістарычныя рэканструкцыі, зоны актыўнасці недзяржаўных грамадскіх арганізацый, выстава гістарычных фотаздымкаў горада і іншае.

Мітынг і фестываль запланаваны 25 сакавіка ў Маладым парку, з 12 да 16 гадзін. Таксама ў 15 гадзінаў у актавай зале Музычнай школы па адрасе вул. Горкага, д. 20 будзе праведзены ўрачысты сход, арганізаваны Баранавіцкім ТБМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0