14 сакавіка супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў памежнай службы затрымалі групу, якая спрабавала трапіць на сумежную тэрыторыю. У Беларусь яны прыбылі з Масквы на аўтамабілі па трасе М-1, і адразу накіраваліся да лініі мяжы. Для паспяховага перасячэння дзяржаўнага мяжы нелегалы выкарыстоўвалі сродкі для пераадолення сігналізацыйных комплексаў, а таксама цеплавізары, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Усе парушальнікі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы. Яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне дзяржаўнай мяжы, памежнага рэжыму і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі (арт. 23.29, 23.30 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0