Сапраўдныя пчолы

Сапраўдныя пчолы

У прыродзе пчолы адыгрываюць вельмі важную ролю: яны ўдзельнічаюць у апыленні раслін. Але колькасць пчол ва ўсім свеце памяншаецца, і калі гэтае змяншэнне працягнецца такімі ж тэмпамі, як і зараз, то пчолы могуць увогуле знікнуць ужо праз некалькі дзясяткаў гадоў.

Японскія навукоўцы прыдумалі рашэнне: яны стварылі маленькія дроны, якія могуць займацца апыленнем, пераносячы пылок з кветкі на кветку з дапамогай ліпкага гелю.

Пакуль гэтыя дроны не могуць свабодна лётаць у дзікай прыродзе — яны яшчэ патрабуюць дыстанцыйнага кіравання чалавекам. Але навукоўцы плануюць у далейшым запраграмаваць «пчаларобатаў», выкарыстоўваючы штучны інтэлект і GPS-сістэмы навігацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?