Валерыя Філіпенка, выкладчыца кафедры міжкультурнага абмену і куратарка адной з груп Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, правяла са сваімі студэнтамі куратарскую гадзіну.

Тэма нечаканая: «Ігнараванне Дня Волі (25 сакавіка), бо дадзенае мерапрыемства супярэчыць ідэалогіі Рэспублікі Беларусь».

Як паведаміла «Нашай Ніве» сама Валерыя Філіпенка, такім чынам яна выказала сваю грамадзянскую пазіцыю.

Валерыя Філіпенка

Валерыя Філіпенка

«Куратарскі час я магу праводзіць як заўгодна — і маю права агучваць сваю грамадзянскую пазіцыю, — тлумачыць Філіпенка. -

Я лічу, што Дзень Волі супрацьстаіць ідэалогіі, бо мы ідзем дэмакратычным шляхам. Тое, што адбываецца ў нашай краіне, мне падабаецца. А тое, што адбывалася ў тыя часы, мне не вельмі падабаецца. Я ж маю права так лічыць, правільна?»

Адзначым, што іншыя куратары ўніверсітэцкіх груп прысвяцілі свае гадзіны тэме Хатыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?