На сустрэчы з моладдзю 20 сакавіка Аляксандр Лукашэнка распавёў, як яго троліць малодшы сын.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць у Колі куміры, Лукашэнка паведаміў, што няма. Але часам сын яго пад’ялдыквае.

«Ну, ён, ведаеш, пераходны ўзрост — напаскудзіць часам прэзідэнту (не бацьку, а прэзідэнту), ён любіць. Можа сказаць у дакор мне: «Ну, Сі Цзіньпін» (кіраўнік Кітая — рэд.). Ён ведае. А чаму Сі Цзіньпін? «Таму што ён ад цябе адрозніваецца». У яго гэта ёсць цяпер, як у любога малога пераходнага ўзросту», — расказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?