На платформе «Талака» на святкаванне 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР на дадзены момант сабрана 100% ад неабходнай сумы — больш за 35 тысяч рублёў. Ініцыятыву падтрымалі 936 чалавек.
Збор сродкаў на святкаванне Дня Волі працягваецца і ў рэгіёнах, аднак там сітуацыя не такая простая.
У Брэсце праз «Талаку» сабрана 1365 рублёў (27% ад неабходнай сумы).
У Гродне — 2264 рублёў (таксама 27% ад неабходнай сумы).
У Слуцку — 245 рублёў (16%).