Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў інтэрв'ю выданню Hamburger Abendblatt заявіў, што Украіна плануе стаць сябрам NATO у бліжэйшыя дзесяць гадоў.

«Мы настойліва працуем над сяброўствам у NATO, і наша мэта — стаць часткай Альянса ў бліжэйшыя дзесяць гадоў», — заявіў Парашэнка.

Па словах прэзідэнта, НАТО будзе нашмат мацнейшым і больш эфектыўным з Украінай, чым без яе.

Парашэнка дадаў, што Расія разбурыла міжнародную сістэму парадку, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны, і цяпер альтэрнатывы моцнаму НАТО для глабальнай бяспекі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0