Ужо некалькі разоў «Наша Ніва» пісала пра Сяргея Спарыша, які стаў генеральным сакратаром у незарэгістраванай партыі Мікалая Статкевіча.
Спарыш быў вядомы тым, што на акцыі пратэсту Статкевіча выходзіў з чырвона-зялёным сцягам, а пасля зрабіў імклівую кар’еру ў шэрагах «Народнай Грамады».
Перад гэтым ён з’яўляўся актывістам прадзяржаўнай Камуністычнай партыі. У фэйсбуку Сяргей Спарыш не абірае выразаў. Прапануем самыя яркія цытаты дзеяча за апошні час.
Пра БНР
«Усе гэтыя БНРы людзям нецікавыя. Хочаце заставацца ў гета? Ваша права».
«Разумею, што нацыянальна свядомым гэта непрыемна чуць, але гэта чыстая праўда. Людзям былі цікавыя маршы недармаедаў. А БНР сама па сабе — ну ніколькі. Але вы танцуйце, танцуйце, напрацоўваце аўтарытэт».
Пра арганізатараў канцэрта
«Куртызанкі свята ізволят…»
Пра Дашкевіча
«Гэй, гарачы, акулярысты юнак, прыём! Табе пара апранаць супергеройскія трусялі…»
Пра сяброўства ў КПБ
«Калі чалавек уступіў туды ў часы, калі гэта не давала бонусаў, то гэта яго красіць. Ганаруся тым, што ўступіў».
Пра нацыяналізм
«Калі збіраў подпісы, то некалькі разоў даводзілася ўдкладняць: не, мы не нацыяналісты. Не, мы не будзем прымушаць вас размаўляць на мове. Не, мы не хочам вайны з Расіяй».
Пра шэсце
«Быў шанец зрабіць яго санкцыянаваным. Калі б некаторыя не павялі сябе як дзіравыя «під…ы».