Шэсць чалавек загінулі ў выніку выбуху фабрыкі ў Кралупах над Влтавай, пад Прагай, паведамляюць чэшскія пажарнікі. Ёсць таксама цяжка параненыя, піша Радыё Свабода.
— Выяўлена шэсць мёртвых целаў і цяжка параненыя, — распавяла прэс-сакратар пажарнай службы цэнтральнай Чэхіі Уладзіміра Кэрэкава.
На хімічным заводзе, дзе адбыўся выбух, вырабляецца сінтэтычны каўчук і полістырол для ўспеньвання.
Фабрыка належыць польскай кампаніі Synthos SA.