Аляксандр Лукашэнка сёння разам з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі па завяршэнні афіцыйных перамоў наведалі Тбіліскі каньячны завод, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Кіраўніку беларускай дзяржавы падрабязна распавялі пра гісторыю прадпрыемства, а таксама аб розных тонкасцях тэхналогіі вытворчасці каньяку і яго правільнага ўжывання. Па словах кіраўніцтва завода, на прадпрыемстве захоўваецца адзін з найстарэйшых каньячных спіртоў 1893 года, які там лічаць нацыянальным здабыткам, аднак высокім гасцям даюць яго прадэгуставаць.

Скарыстаўся прадстаўленай магчымасцю і Аляксандр Лукашэнка. Разам з Гіоргіем Маргвелашвілі яны ацанілі смакавыя якасці вытрыманага напою. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым сказаў тост за вялікі і мудры грузінскі народ і яго сыноў. У сваю чаргу прэзідэнт Грузіі прамовіў тост за беларускі народ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0