Пра гэта гаворыцца ў дакладзе старэйшага навуковага супрацоўніка Еўразійскага цэнтра Атлантычнага савета Андэрса Ослунда.

На думку эксперта, каб падлічыць, колькі Украіна з 2014 года страціла ў грашовым эквіваленце з-за падзей на ўсходзе краіны і страты Крыма, неабходна ацаніць страты ВУП краіны. Як адзначаецца ў дакладзе, доля Данбаса ва ўкраінскай эканоміцы складала 10 адсоткаў, доля Крыма — 3,7 працэнта. Міжнародны валютны фонд ацэньвае ВУП Украіны ў 2013 годзе на ўзроўні 179,6 мільярда даляраў.

«Такім чынам, сукупная доля Крыма і Данбаса [у ВУП Украіны] складае 13,7 працэнта ад 179,6 мільярда даляраў — ці 98,4 мільярда даляраў пры памнажэнні на чатыры (чатыры гады з моманту пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны і анэксіі Крыма)», — гаворыцца ў даследаванні.

Як адзначыў Ослунд, асноўная шкода эканоміцы Украіны была нанесена з-за страты зямлі, энергетычных рэсурсаў, прадпрыемстваў, інфраструктуры, у тым ліку банкаўскай. Эксперт таксама адзначыў эканамічны эфект ад уведзеных расійскім бокам у дачыненні да Украіны санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0