У калажы выкарыстанае фота Kremlin.org (Жырыноўскі) і з сацыяльных сетак (Даўлетгільдзееў).

У калажы выкарыстанае фота Kremlin.org (Жырыноўскі) і з сацыяльных сетак (Даўлетгільдзееў).

Журналіст выдання «Настоящее время», адкрыты гей Рэнат Даўлетгільдзееў паведаміў аб дамаганнях з боку Уладзіміра Жырыноўскага і членаў ЛДПР. Пра гэта ён напісаў у сваім Facebook.

«Так, [дэпутат Дзярждумы] Леанід Слуцкі — глыбока гетэрасексуальны чалавек. Але ж дзясяткі дэпутатаў аддаюць перавагу менавіта хлопчакам», — заўважыў ён.

Даўлетгільдзееў ўспомніў гісторыю пра тое, як яго пасля фіналу конкурсу «Міс Расія» спрабавалі вывезці ў саўну памочнікі Жырыноўскага. «Сам ён, пакуль даваў невялікае інтэрв'ю, лапаў за дупу так, што рукі трэсліся з дыктафонам», — прызнаецца журналіст. «Мая гісторыя — глупства ў параўнанні з тым, што бывала ў той жа ЛДПР», — дадаў ён.

Фінал конкурсу, пра які распавядае Даўлетгільдзееў, прайшоў у снежні 2006 года.

ЛДПР была зарэгістравана для стварэння ілюзіі плюралізму яшчэ пры СССР, па рашэнні савецкага КГБ. З тае пары Жырыноўскі выкарыстоўваецца для агучвання патрэбных уладам Расіі тэзісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0