У Драгічынскім раёне пад коламі цягніка загінуў 15-гадовы юнак, паведамляе БелТА.

Няшчасны выпадак здарыўся сёння раніцай. Каля 9:15 У Драгічынскі РАУС паступіў званок ад дыспетчара хуткай дапамогі. Ён паведаміў, што дызель-цягнік злучэння Брэст-Лунінец збіў падлетка 2002 года нараджэння. Юнак атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы. На месца выбывала следча-аператыўная група.

Са слоў відавочцаў, хлопец сам кінуўся пад цягнік. У цяперашні час праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Як стала вядома, праз месяц хлопцу павінна было споўніцца 16 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0