За забойства маці самаробнай шабляй непаўналетні жыхар Воранава прысуджаны да 10 гадоў калоніі, паведамляе БелТА.

Пракуратура Гродзенскай вобласці ў судзе Воранаўскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Воранава 2000 года нараджэння. Судом устаноўлена, што 11 верасня мінулага года хлопец падчас сваркі нанёс маці чатыры ўдары самаробнай шабляй. Пасля ён паспрабаваў схаваць сляды злачынства і схаваў цела ў хмызняку паблізу возера ў Воранаве.

25 верасня труп выявілі супрацоўнікі міліцыі. «У судовым пасяджэнні непаўнагадовы сваю віну ў забойстве прызнаў цалкам.

Суд прызнаў яго вінаватым і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0