Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі выступіў з гучнай заявай аб Абхазіі. «Я неяк даязджаў да Сухумі, і далей у мяне не атрымлівалася ў савецкія часы», — пачаў узгадваць Аляксандр Лукашэнка. А пасля гэтага паскардзіўся, што цяпер у Абхазію «нікому немагчыма прыехаць» і «выдатны любімы край ператварылі незразумела у што».

Гэтай заявай Аляксандр Лукашэнка развіў думку, выказаную ім у 2015 годзе, падчас першага афіцыйнага візіту ў Грузію. У той раз лідар Беларусі заўважыў падчас сустрэчы з грузінскім калегам, што раней у Грузіі ўжо бываў, «але толькі ў Сухумі».

Пасля падпісання рамачнага дагавора Гіоргій Маргвелашвілі асабліва адзначыў, што дакумент «заснаваны на павазе прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0