Huawei P20 Pro і Huawei P20 

Huawei P20 Pro і Huawei P20 

Камера

Тры асноўныя модулі:

  • 8 Мп — даўгафокусны каляровы датчык для 3-разовага павелічэння
  • 20 Мп — чорна-белы для большай выразнасці і дэталізацыі здымкаў
  • 40 Мп — каляровы датчык для звычайнай здымкі і пяціразовага гібрыднага зуму

Уся гэтая сістэма створаная знакамітым вытворцам фотатэхнікі Leica.

Максімальная светасіла f/1.6 — паказчык добры, але не рэкордны (рэкорд належыць Samsung з f/1.5 у Galaxy S9). 

Асноўнае адрозненне P20 ад P20 Pro — адсутнасць модуля на 40 Мп. Гэта значыць, што малодшая мадэль мае толькі 2-разовы зум, як і многія флагманы іншых кампанй (iPhone X, Samsung Galaxy Note8 і інш.). 

Экран

У Huawei P20 Pro — 6,1-цалевая AMOLED-матрыца з разрозненнем Full HD+ (2240x1080) і выразам, як у iPhone X. Экран мае глыбокі чорны колер, так што ў выключаным стане або з цёмнымі шпалерамі выраз на ім нават непрыкметны.

Функцыі экранных кнопак у P20 можна перапрызначыць на навігацыйную клавішу пад экранам. Свайп налева або направа будуць выконваць функцыі вяртання ці выкліку дыспетчара задач.

Функцыянальнасць

У Huawei P20 выкарыстоўваецца батарэя на 3400 мАг — дастатковы аб'ём, каб прылада працавала паўтара-два дня без падзарадкі. У P20 Pro — ужо на 4000 мАг, і ў спалучэнні з OLED экранам час працы будзе на некалькі гадзін больш.

Абодва смартфоны пастаўляюцца з 128 ГБ памяці і 4 ці 6 ГБ аператыўнае памяці адпаведна. Карты памяці не падтрымліваюцца.

Працэсар — Kirin 970 са штучным інтэлектам, які патрэбны пры здымцы: ён вызначае сцэну, аналізуе, што ў кадры, і падбірае патрэбныя налады. 

Маецца абарона ад вільгаці і пылу (IP67), а вось традыцыйнага 3,5-міліметровага парта для навушнікаў няма. У старэйшай мадэлі ёсць стэрэадынамікі з Dolby.

Смартфоны працуюць на АС Android 8.1 Nougat з фірмовай абалонкай EMUI 8.1.

Чытайце таксама: 

Вынікі прэзентацыі Apple: самы танны айпад для школьнікаў і новыя дадаткі

На смартфонах Xiaomi з'явілася беларуская мова. Спрычынілася і «Наша Ніва»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?