На адрас участковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС Мінска лейтэнанта міліцыі Рамана Ласіцкага нібыта паступіла падзяка ад жыхаркі сталіцы.

«Справа ў тым, што раней мы разам з суседкай, якая пражывае паверхам ніжэй, працавалі разам у адной арганізацыі і падтрымлівалі сяброўскія адносіны. Аднак з пэўнага часу нашы адносіны змяніліся, — цытуюць словы жанчыны міліцыянты. — Суседка стала праяўляць у дачыненні да мяне беспадстаўную варожасць, агрэсію, не давала спакойна жыць. Я вырашыла звярнуцца да ўчастковага інспектара. Пасля таго, як супрацоўнік міліцыі наведаў кватэру маёй прыяцелькі і правёў з ёй гутарку, яна супакоілася».

Аказалася, што віной усяму быў новы жыхар, які спадабаўся абедзвюм жанчынам, запэўнівае міліцыя.

Праўда, падрабязнасці гісторыі прэс-служба не агучвае. Суседзі ж адзначаюць, што сітуацыя была трохі іншай і ўнёсак міліцыянта, мякка кажучы, перабольшаны.

Сам Ласіцкі адмовіўся ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?