Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам адбылася 28 сакавіка, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі цяперашні стан і перспектывы развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Сербіяй.

Прэзідэнт Сербіі звярнуўся з просьбай прыняць яго спецпрадстаўніка, які прыедзе ў Беларусь у бліжэйшыя дні. Аляксандр Вучыч праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб падрабязнасцях канфлікту ў Косаве, які адбыўся 26 сакавіка. Прэзідэнт Сербіі запрасіў Аляксандра Лукашэнку здзейсніць афіцыйны візіт у Сербію. Лукашэнка прыняў гэтае запрашэнне. Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0