У большасці карыстальнікаў Telegram у Беларусі, краін Усходняй Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі аднавілася праца Telegram пасля маштабнага збою. Аб гэтым паведамляецца ў твітары мэсэнджара.
Карыстальнікам, у якіх засталіся праблемы, рэкамендуецца крыху пачакаць.
Паводле апошніх звестак, складанасці са злучэннем з серверам адчуваюць 44% карыстальнікаў Telegram, яшчэ ў 34% назіраюцца праблемы з атрыманнем і адпраўкай паведамленняў, а 21% не могуць увайсці ў мэсэнджар.
Роскомнадзор заявіў пра недатычнасць да збою.
Заснавальнік і кіраўнік Telegram Павел Дураў патлумачыў, што прычынай непаладак стала адключэнне электрычнасці, што падаецца да сервераў кампаніі ў Еўропе.
0
0
0
0
0
0