Некалькі тысяч жыхароў Валакаламску ў чацвер вечарам выйшлі на стыхійную акцыю пратэсту каля адміністрацыі горада, патрабуючы ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі ў раёне і зачыніць смеццевы палігон «Ядрава». У выніку ўлады абвясцілі толькі аб «пачатку працэдуры ўводу НС».

Смеццевы палігон «Ядрава» размешчаны ў некалькіх кіламетрах ад Валакаламску. Жыхары ўжо год скардзяцца на непрыемныя пахі ў горадзе і рэгулярна выходзяць на мітынгі.

Па дадзеных актывістаў, увечары ў чацвер да будынка адміністрацыі прыйшлі каля шасці тысяч чалавек. На відэатрансляцыі з мітынгу чуваць, што яны скандавалі: «Зачыніць!» і «НС!».

«Жыхары не вераць афіцыйным паказчыкам выкідаў серавадароду, якія дае адміністрацыя раёна. Жыхары ўпэўненыя, што паказчыкі па выкідах серавадароду заніжаюцца ўладамі: па афіцыйных дадзеных, у ноч з серады на чацвер былі зафіксаваныя выкіды, якія ў 10 разоў перавышаюць гранічна дапушчальную канцэнтрацыю, але жыхары вымералі паказчыкі выкідаў уласным прыборам, які зафіксаваў перавышэнне канцэнтрацыі серавадароду ў 87,5 разоў», — кажа адзін з пратэстуючых.

Жыхары горада больш за гадзіну чакалі, калі да іх выйдуць прадстаўнікі гарадскіх улад. У выніку Андрэй Віхароў, які нядаўна быў прызначаны выконваючым абавязкі кіраўніка раёна, абвясціў, што ўлады пачынаюць «працэдуру ўводу надзвычайнага становішча». «Мы засядалі і прынялі рашэнне. Мы пачынаем працэдуру ўводу НС (…) заўтра мы адпраўляем на камісію па папярэджанні і ліквідацыі і пасля гэтага пачынаем працэдуру», — сказаў Віхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?