Пры канцы сакавіка арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» называе чарговага лаўрэата. Пераможцам за 2017 год журы назвала пісьменніцу і даследчыцу беларускай літаратуры Ганну Севярынец за раман «Дзень Святога Патрыка», піша Радыё Рацыя.

Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес-2017»

Зміцер Вайцюшкевіч «Простыя словы»

Леанід Дранько-Майсюк «…Натуральны, як лінія небасхілу»

Людміла Паўлікава-Хейдарава «Прыступкі да Храма Святога Духа»

Ганна Севярынец «Дзень Святога Патрыка»

Павел Севярынец «Беларусалім»

Макс Шчур «Галасы»

Людміла Шчэрба «Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця»

Літрэмію «Гліняны Вялес» заснавала Таварыства вольных літаратараў у 1993 годзе. Яна прысуджаецца за лепшую беларускую мастацкую кнігу. Сярод яе лаўрэатаў у розныя гады былі: Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Віктар Казько, Уладзімір Арлоў, Алег Мінкін, Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч, Андрэй Федарэнка, Эдуард Акулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0