Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па спартовай гімнастыцы Вольга Корбут распавяла пра тое, што знайшла медаль Мюнхена-1972, згублены 46 гадоў таму, у музеі спорту ў Маскве, але супрацоўнікі музея адмовіліся вярнуць ёй ўзнагароду.

«Вярнулася дадому з Масквы, дзе было вельмі весела. Я нават знайшла адзін залаты медаль Алімпіяды-1972 у музеі спорту. Ён быў скрадзены ў мяне праз некалькі дзён пасля таго, як я яго заваявала. Я шукала яго на працягу 46 гадоў.

Музей адмовіўся аддаваць яго мне, там сказалі, што гэта ўласнасць Расійскай Федэрацыі. Яны пацвердзілі, што медаль мой, бо на адным баку напісана маё імя. Калі-небудзь я вярну яго, мой бой яшчэ не скончаны», — напісала Корбут.

На Алімпійскіх гульнях у Мюнхене Корбут заваявала золата ў вольных практыкаваннях, на бервяне і ў камандзе, а таксама ўзяла срэбра на брусах. З 1992 года былая савецкая гімнастка жыве ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?