Міжнародны алімпійскі камітэт падвёў вынік збору заявак на правядзенне зімовай Алімпіяды 2026 года. У выніковы прэс-рэліз МАК патрапілі сем гарадоў-прэтэндэнтаў.

На правядзенне зімовай Алімпіяды прэтэндуюць Аўстрыя (Грац), Канада (Калгары), Італія (Карціна-д'Ампеца — Мілан — Турын), Японія (Сапара), Швецыя (Стакгольм), Швейцарыя (Сьён) і Турцыя (Эрзурум). Усе гэтыя гарады зараз уваходзяць у этап адбору.

Канчатковае рашэнне аб горадзе, які прыме Гульні ў 2026 годзе, будзе прынята у 2019 годзе на сесіі МАК у Мілане.

У 2022 г. Зімовая Алімпіяда пройдзе ў Пекіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0