Варшаўская пракуратура ўпершыню пацвердзіла выданню Niezalezna, што затрыманага ў мінулым годзе пракрамлёўскага палітыка і лідара партыі «Змена» Матэуша Піскорскага абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Расіі і Кітая.

Як піша Niezalezna, такая інфармацыя з'яўлялася і раней, але ўсё гэта былі спекуляцыі медыя.

Піскорскага затрымалі ў маі мінулага года. Вядома, што з 2013 года да мая 2016 года ён удзельнічаў у «дзейнасці расійскай грамадзянскай выведкі, накіраванай супраць Польшчы». У рамках гэтай дзейнасці ён павінен быў стварыць палітычную партыю і таварыствы, якія б фінансаваліся Расіяй.

Гэтыя арганізацыі былі закліканы выконваць «аператыўныя задачы, якія выклікалі б антыўкраінскія настроі ў Польшчы і палярызавалі ўкраінска-польскія адносіны». Піскорскага таксама абвінавачваюць ва ўдзеле ў якасці назіральніка ў так званым «рэферэндуме» ў Крыме ў сакавіку 2014 года.

Як адзначае выданне, расследаванне супраць Піскорскага завершана. Тэрмін яго папярэдняга зьняволеньня заканчваецца 7 мая 2018 года. Расследаванне было падоўжанае да 27 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?