У індыйскай вёсцы Банкі, штат Арыса, малпа сцягнула дзіця і ўтапіла яго ў калодзежы, паведамляе выданне South China Morning Post.

Маці дзіцяці сцвярджае, што макак-рэзус схапіў нованароджанага, які спаў пад маскітнай сеткай. Затым жывёла хутка забралася на дах і знікла з поля зроку. Бацькі спрабавалі знайсці зніклае дзіця, але безвынікова.

На наступны дзень іншая жыхарка вёскі заўважыла цела нованароджанага ў калодзежы. Ускрыццё паказала, што ён патануў. Сваякі мяркуюць, што малпа выпадкова выпусціла яго ў ваду. Адшукаць жывёлу, якая стала прычынай гібелі дзіцяці, пакуль не ўдалося.

«Малпы даволі часта нападаюць на людзей або залазяць у дамы ў пошуках ежы, але гэта першы выпадак, калі адна з іх збегла з дзіцем», — заявіў прадстаўнік паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0