Збой у сістэме Еўрапейскай арганізацыі па бяспецы паветранай навігацыі (Еўракантроль) прывёў да ўзнікнення сур'ёзных праблем у авіязносінах, піша РБК.

Па паведамленні Еўракантролю, з-за збою дадзеныя, якія уведзены ў сістэму кіравання пералётамі ETFMS (Enhanced Tactical Flow Management System) да 13.26 былі страчаны. У сувязі з гэтым авіякампаніям было прапанавана ўвесці дадзеныя аб палётах, якія рыхтуюцца, нанова.

«Мы чакаем, што аперацыі пачнуць выконвацца ў нармальным рэжыме сёння да вечара», — гаворыцца ў паведамленні Еўракантролю.

Па дадзеных арганізацыі, агулам у Еўропе 3 красавіка павінна было быць выканана 29,5 тысячы авіярэйсаў. У выніку збою прыкладна палова з іх можа быць затрыманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0