Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне рэкламы незарэгістраваных лекаў.

«У адпаведнасці з пісьмовымі паведамленнямі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 закона Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі 2 красавіка 2018 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да двух інтэрнэт-рэсурсаў (instaflex-capsules.com і таблетка-виагры.рф) за размяшчэнне рэкламы лекавых прэпаратаў, якія не зарэгістраваны ў якасці лекавых сродкаў у Рэестры лекавых сродкаў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0