«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за сакавік 2018 года.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за сакавік «Наша Ніва» мела 9 122 500 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Паводле Google Analytics, колькасць праглядаў адрознівалася на 7,3%.

І сёлетні, і леташні сакавік вызначыліся вялікай грамадскай актыўнасцю. Інтарэс аўдыторыі да незалежных СМІ рэзка ўзрастаў, часам аж на траціну. Таксама варта ўлічваць, што сакавік на тры дні даўжэйшы за люты, таму лічбы праглядаў маглі павялічвацца хаця б толькі з гэтай нагоды.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb. 

Удакладнім, што ў спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за сакавік 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак (у мільёнах)
1 Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 114,45
2 Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 38,96
3 NN.by / Наша Ніва 9,12
4 Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму) 7,18
5 Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 6,27
6 By.tribuna.com / Трыбуна 4,48
7 Belta.by / БелТА 4,27
8 Belaruspartisan.by / Белорусскій партізан 4,26
9 Gazetaby.com / Салідарнасць 3,89
10 Sputnik.by / Спутнік Беларусь 3,86
11 Udf.by 3,82
12 S13.ru (Гродна) 3,74
13 Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 3,59
14 Naviny.by / Навіны 3,46
15 Sb.by / Советская Белоруссія 3,25
16 Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 3,04
17 Belnovosti.by / Белорусскіе новості 2,91
18 Belsat.eu / Белсат 2,31
19 Citydog.by 2,26
20 Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 1,8
21 Ctv.by / СТБ 1,73
22 Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы) 1,53
23 Svaboda.org / Радыё Свабода 1,47
24 Куку.org 1,1
25 Ej.by / Ежедневнік 0,97
26 Euroradio.by / Еўрарадыё 0,82
27 Telegraf.by / Телеграф 0,75
28 Aif.by / Аргументы і факты 0,7
29 Ont.by / АНТ 0,65
30 Interfax.by / Інтерфакс 0,56
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?