У Мінску налічваецца каля 1300 вуліц, праспектаў і завулкаў. Увагу «Нашай Нівы» прыцягнулі дзве з іх.
Адметнасць гэтых сталічных вуліц у тым, што яны ідуць не проста паралельна, а на мінімальнай адлегласці адна ад адной. Часам збліжаюцца літаральна да 6-7 метраў, часам разыходзяцца «ажно» на 15 метраў.
Ці ведаеце вы, дзе яны знаходзяцца і як называюцца?
Правільны адказ з'явіцца на сайце NN.by 7 красавіка ў 14:00. Прапануйце свае варыянты ў каментарах!
* * *
Адказ тут: У Мінску ёсць дзве паралельныя вуліцы, паміж якімі 10 метраў. Але ні на адну з іх просты чалавек патрапіць не зможа ФОТЫ





