Злучаныя Штаты і Паўночная Карэя вядуць таемныя і прамыя перамовы ў падрыхтоўцы да саміту паміж прэзідэнтам Дональдам Трампам і лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, піша Голас Амерыкі.

Афіцыйныя асобы са Злучаных Штатаў і Паўночнай Карэі ўжо некалькі разоў размаўлялі і нават сустрэліся ў трэцяй краіне, каб вырашыць пытанне даты перамоў.

Запрашэнне Трампу першапачаткова перадаў паўднёвакарэйскі пасланнік. Хоць Паўночная Карэя стрымалася ад паведамлення пра адпраўку запрашэння, афіцыйныя асобы кажуць, што Трамп прыняў запрашэнне.

Як паведаміла сетка кабельнага тэлебачання CNN, Паўночная Карэя пацвердзіла, што Кім Чэн Ын хоча размаўляць таксама аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Прадстаўнікі Паўночнай Карэі кажуць, што яны хацелі б, каб абодва кіраўнікі сустрэліся ў Пхеньяне, але няма ўпэўненасці, ці хоча Трамп сустрэцца менавіта там. Таму згадана таксама магчымасць сустрэчы ў сталіцы Манголіі Улан-Батары.

Трамп заявіў, што ён чакае сустрэчы з Кім Чэн Ынам. Афіцыйныя асобы мяркуюць, што саміт адбудзецца ў канцы мая або ў чэрвені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0