МНС зафіксавалі 95 падтапленняў падворкаў паводкавымі водамі. Акрамя гэтага паводка затапіла 8 участкаў дарог, 16 падвалаў жылых дамоў і 64 гаспадарчых пабудоў.

Адталыя вады затапілі 16 падворкаў, 13 гаспадарчых пабудоў, 3 склепы жылых дамоў і 1 участак дарогі.

Прыпяць, якая выйшла з берагоў, затапіла падворкі ў Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах. Не мінулі падтапленні і Добруш. Там пад паводкавымі водамі апынуліся 63 гаспадарчыя пабудовы, 16 скляпоў і 47 падворкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0