ААТ «Мазырсоль» атрымаў сертыфікат на права маркіроўкі соляў харчовых знакам «Халяль», паведамляе «Белдзяржхарчпрам».
«Персанал, вытворчыя працэсы, тэхналагічнае абсталяванне, дакументацыя, складскія памяшканні, сыравіна і інгрэдыенты дазваляюць вырабляць харчовую прадукцыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі канонаў ісламу», — гаворыцца ў паведамленні.





