Пасля сённяшніх сутычак на праспекце Баграмяна ў армянскай сталіцы кіраўнік партыі «Грамадзянскі дагавор» і кіраўнік парламенцкай фракцыі «Выхад» Нікол Пашынян, дастаўлены ў бальніцу з ірванымі ранамі, паведамляе Інтэрфакс.

«Падчас сутыкнення Пашынян зваліўся на калючы дрот, атрымаў ірваныя раны», — сказаў Інтэрфаксу прэс-сакратар фракцыі Тыгран Авінян.

Калючы дрот расцягнула паліцыя. Таксама, паведамляюць інфармагенцтвы, супраць дэманстрантаў ужываліся слезацечны газ і шумавыя гранаты.

Усяго, як паведамляецца, у бальніцы трапілі 33 чалавекі. У абсалютнай большасці — дэманстранты У траіх шпіталізаваных паліцэйскіх лёгкія раненні.

Некалькі гадзін таму Пашынян заклікаў прыхільнікаў адправіцца да будынка парламента, пасля чаго частцы дэманстрантаў удалося прарваць ачапленне паліцыі.

Сёння сотні актывістаў і студэнтаў блакавалі цэнтральныя вуліцы армянскай сталіцы, што паралізавала рух транспарту на многіх участках гораду.

Так пратэстоўцы спрабуюць прадухіліць падаўжэнне ўлады Сержа Саргсяна ўжо на пасадзе прэм’ер-міністра. Галасаванне па кандыдатуры экс-прэзыдэнта ў парламенце прызначана на 17 красавіка.

Краіна пераходзіць да парламенцкай формы кіравання. Кіраваць дзяржавай стане прэм'ер-міністар. Кіроўная Рэспубліканская партыя Арменіі 14 красавіка вылучыла на гэтую пасаду Саргсяна, які з 2008 па 2018 гады быў прэзідэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0